Ermen Anti выступіў у Варшаве (Интервью для Рацыя, 25.05.2024)

Лідар казахстанскага панк-рок-гурта «Адаптация», які асудзіў уварванне Расеі ва Украіну, Ermen Anti выступіў у Варшаве.

Імпрэза адбылася ў акустычным фармаце і ўключала не толькі песні, але і вершы. Значная частка твораў была на ваенную тэму. Працягвае артыст:

— У мяне ёсць песня, гіт, даўно напісаная, у 2009 годзе, «Спыніце вайну». На жаль, яна актуальная дагэтуль, я заўсёды спяваю яе на сваіх канцэртах. Пасля пачатку вайны ва Украіне я выпусціў альбом, які называецца «Груз-2022», у якім адлюстраваў свае ўражанні ад усяго гэтага. Ну і так выйшла, што вайна ўсё роўна неяк уплывае на ўсе гэтыя рэчы, на творчасць, асабліва ў вершах.



Источник: https://racyja.com/by/kultura/ermen-anti-vystupiu-u-varsave/